Ермаковiч i Самарын Ермаковiч i Самарын
>

Аб нас

Сяргей Леанідавіч Ермаковіч і Вадзім Ігаравіч Самарын упершыню ў Рэспубліцы Беларусь ставяць сваей мэтай выкарыстоўваць пры аказанні юрыдычных паслуг дзяржаўную беларускую мову як у зносінах з кліентамі, так і з любымі іншымі асобамі (у тым ліку прадстаўнікамі юрысдыкцыйных органаў).

Сяргей Леанідавіч Ермаковіч і Вадзім Ігаравіч Самарын пры аказанні юрыдычных паслуг імкнуцца ў найвялікшай ступені ўлічваць інтарэсы і пажаданні сваіх кліентаў.

Устанаўленне цесных узаемаадносін з партнёрамі з Польшчы, Германіі, Канады, Украіны і Расіі, рэгіянальнымі партнёрамі з абласных цэнтраў Беларусі, дазваляе нам гарантаваць аператыўнасць і якасць аказваемых паслуг.

Наяўнасць вучонай ступені кандыдата юрыдычных навук у кожнага з нас, высокі ўзровень прававой культуры, досвед практычнай працы з кліентамі розных краін, выдатная тэарэтычная падрыхтоўка дазваляюць нам паспяхова канкурыраваць.

Жаданне працаваць, скіраванасць на набыццё Імя, прымальныя цэны адрозніваюць нас ад іншых калег.

Для нас важны кожны кліент і нашай прыярытэтнай задачай з’яўляецца абарона інтарэсаў менавіта нашага кліента ў дадзены момант, у нас адсутнічае дыферэнцыяцыя праектаў на прыярытэтныя і другарадныя.

Калі Ваша справа з’яўляецца вельмі складанай, усе астатнія адмовіліся ад яе вырашэння, – гэта наш Праект.

Мы спецыялізуемся на прадстаўленні інтарэсаў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у гаспадарчых судах (падрыхтоўка дакументаў), рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, вырашэнні складаных прававых пытанняў у сферы недабрасумленнай канкурэнцыі, супрацьдзеяння манапалістычнай дзейнасці, суправаджэнні прадпрымальніцкай дзейнасці ў Беларусі, а таксама ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, пытаннях карпаратыўнага, працоўнага, міжнароднага прыватнага, экалагічнага і зямельнага права.

Мы гарантуем канфідэнцыяльнасць, заўсёды знаходзімся на сувязі, менавіта аператыўнасць вырашэння пытанняў кліента – наша прыярытэтная задача. Мы гатовы аказваць Вам паслугі незалежна ад Вашага месцазнаходжання ў свеце.

Сяргей Леанадавіч Ермаковіч і Вадзім Ігаравіч Самарын неаднаразова выступалі з дакладамі ў розных краінах, праходзілі навучанне за мяжой, азнаёмлены з судовай сістэмай іншых краін, маюць больш за 50 публікацый навуковага і практычнага характару і пастаянна ўдасканальваюць свой досвед шляхам удзелу ў семінарах, канферэнцыях, круглых сталах, зносін з калегамі, вывучэння спецыяльнай літаратуры і кансультавання па прававых пытаннях.

Мы валодаем беларускай, рускай, польскай, ангельскай і нямецкай мовамі.

Пры неабходнасці мы можам прыцягнуць высокакваліфікаваных перакладчыкаў за найбольш прымальную цану.

Наша мэта – стаць лідэрамі на рынку юрыдычных паслуг. Гэтаму будзе спрыяць наш прафесіяналізм, энтузіязм і жаданне працаваць.

Будзем шчыра рады працаваць з Вамі!