Вадзім Самарын
Вадзім Самарын, кандыдат юрыдычных навук, атэставаны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь юрыст (пасведчанне № 1138). Спецыяліст у галіне гаспадарчага і грамадзянскага права.
Адукацыя: у 2002 г. скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў і студэнтаў (2002). У 2006 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю.
Спецыялізацыя:
- гаспадарчае права
- карпаратыўнае права (уключаючы кансультацыі па стварэнні і рэарганізацыі юрыдычных асоб)
- падрыхтоўка дакументаў для разгляду справы ў эканамічным судзе
- працоўнае права
- міжнародны арбітраж
Працоўны вопыт: з 2002 г. здзяйсняе кансультаванне юрыдычных асоб (у т.л. камерцыйных арганізацый з замежнымі інвестыцыямі, прадстаўніцтв замежных юрыдычных асоб) у галіне гаспадарчага права з прадстаўленнем іх інтарэсаў у агульных і гаспадарчых судах, дзяржаўных органах.
Павышэнне кваліфікацыі:
- пераддыпломная практыка ў Консульскім упраўленні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь(2001-2002);
- стыпендыят нямецкай службы акадэмічных абменаў для практыкуючых юрыстаў ва ўніверсітэце г. Цюбінген (Германія) і ў Вышэйшым зямельным судзе г. Дзюсельдорф з праходжаннем курса па праве ФРГ (2003-2004);
- практыка ў юрыдычнай кампаніі Фрэшфілдс-Брукхаус-Дэрынгер у г. Дзюсельдорф (2004);
- стажыроўка ва ўніверсітэце г. Эрланген-Нюрнберг у рамках праграмы Еўракамісіі Тэмпус (2009).
Выкладчыцкая дзейнасць:
- выкладае ў якасці выкладчыка, старшага выкладчыка, дацэнтана юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 2006 г. (дысцыпліны «Крымінальныпрацэс», «Інстытуцыянальная структура Еўрапейскага Саюза»);
- у якасці гасцявога дацэнта чытаў лекцыі па прававой сістэме Рэспублікі Беларусь у Даляньскім палітэхнічным універсітэце (Кітай), універсітэце Міколаса Рамерыса (Літва), універсітэце Дэуста (Іспанія), Казахскім нацыянальным педагагічным універсітэце імя Абая (Казахстан).
Членства: член беларуска-нямецкага аб’яднання юрыстаў.
Публікацыі: аўтар мноства прац у галіне гаспадарчага і працоўнага права для практыкуючых работнікаў.
Мовы: беларуская, англійская (кваліфікацыя «перакладчык па спецыяльнасці»), нямецкая (TestDaF), руская.
Кантакт:
тэлефон: +375 29 775 66 30
+375 29 970 76 97
электр. пошта samarynv@bsu.by
Зарэгістраваны Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам 19.10.2010 у якасці індывідуальнага прадпрымальніка за рэг. № 191418604 у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
На падставе рашэння ад 01.12.2015 № 202 выдадзена ліцэнзія на ажыццяўленне дзейнасці па аказанню юрыдычных паслуг (зарэгістравана ў рэестры ліцэнзій Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь за № 1762).