Ермаковiч i Самарын Ермаковiч i Самарын
>

Сяргей Ермаковіч

ЕрмаковічСяргей Ермаковіч, кандыдат юрыдычных навук, атэставаны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь юрыст (пасведчанне № 674).

Спецыяліст у галіне гаспадарчага і грамадзянскага права.

Адукацыя:

у 2002 г. скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.

У 2002-2005 гг. аспірант кафедры грамадзянскага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 2006 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Манапалістычная дзейнасць і яе віды (прававы аспект)».

Спецыялізацыя:

- гаспадарчае права

- карпаратыўнае права (уключаючы стварэнне і рэарганізацыю юрыдычных асоб)

- прадстаўленне інтарэсаў у гаспадарчых судах

- кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю

- міжнароднае прыватнае права

Працоўны вопыт:

з 2004 г. здзяйсняе кансультаванне юрыдычных асоб (у т.л. камерцыйных арганізацый з замежнымі інвестыцыямі, прадстаўніцтв замежных юрыдычных асоб) у галіне гаспадарчага права з прадстаўленнем іх інтарэсаў у агульных і гаспадарчых судах, дзяржаўных органах.

Мае досвед працы ў міжнароднай юрыдычнай кампаніі (2008-2010).

Павышэнне кваліфікацыі:

- пераддыпломная практыка ў ТАА «Брэсцкае піва» (2002);

- стажыроўка ва ўпраўленні антыманапольнай і цэнавай палітыкі Камітэта эканомікі Брэсцкага аблвыканкама (2003)

- стыпендыят Польскага ўрада ў Ягелонскім універсітэце г. Кракаў (Польшча) з праходжаннем курса па гаспадарчым праве Еўрапейскага Саюза і Польшчы (2006-2007);

- пасведчанне спецыяліста па каштоўных паперах 3-яй катэгорыі, выдадзенае Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь;

- пасведчанне спецыяліста ў галіне інтэлектуальнай уласнасці, выдадзенае Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь.

Выкладчыцкая дзейнасць:

- выкладаў у якасці асістэнта, выкладчыка кафедры грамадзянска-прававых дысцыплін на юрыдычным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2005-2008 гг. (дысцыпліна «Грамадзянскае права»);

- выкладае ў якасці выкладчыка, старшага выкладчыка, дацэнта на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 2008 г. (дысцыпліны «Міжнароднае прыватнае права», «Еўрапейскае права», «Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю»);

- у якасці гасцявога дацэнта чытаў лекцыю па прававой сістэме Рэспублікі Беларусь у Даляньскім палітэхнічным універсітэце (Кітай).

Публікацыі:

аўтар мноства прац у галіне грамадзянскага i гаспадарчага права.

Мовы: беларуская, англійская, польская (у 2003-2005 гг. навучаўся ў Інстытуце Польскім), руская.

Кантакт:

тэлефон:              +375 29 682 36 11

электр. пошта:   sergy_erm@mail.ru

Зарэгістраваны 18.10.2010 у якасці індывідуальнага прадпрымальніка за рэг. № 290962762 у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

На падставе рашэння ад 28.02.2012 № 54 выдадзена ліцэнзія на ажыццяўленне дзейнасці па аказанню юрыдычных паслуг № 02240/1266 тэрмінам на 5 гадоў да 28.02.2017 .